"Галоўны эфір" пачынае праграму не ў самых спакойных дэкарацыях

18 марта 2018

Добры вечар! Гэта "Галоўны эфір", і сёння мы пачынаем праграму вось у такіх, не самых спакойных, дэкарацыях. А ўсё таму, што роўна 100 гадоў таму - 18 сакавіка 1918 года - 23 добраахвотнікі палажылі пачатак вялізнай структуры, якую зараз мы ведаем як унутраныя войскі Беларусі.

Прысяга першых міліцыянераў - гэта толькі пункт адліку. У гэтыя сто гадоў змясцілася вельмі шматлікае: бітвы на франтах Вялікай Айчыннай, баявыя задачы ў гарачых месцах у 80-я і 90-я, дапамога ў зонах стыхійных бедстваў і тэхнагенных катастроф. І вось так, па крупінках, цэлае стагоддзе разбілася на жыццёва важныя секунды, у кожную з якіх мог вырашыцца лёс чалавека.

Усё гэта - вынік вось такіх цяжкіх трэніровак, літаральна на знос. Пакуль мы паспяваем вымавіць усяго некалькі фраз, прафесіяналы ратуюць чалавека.

Справа як раз вось у гэтых секундах, можна сказаць, імгненнях, з якіх, як вядома, і складаецца наша жыццё. Але менавіта сёння варта задумацца: якая яна, цана нашага спакою?

Нашу краіну часта завуць астраўком стабільнасці і бяспекі на кантыненце. Мы і самі гэта адчуваем: шпацыр па начным горадзе або, напрыклад, лясной дарозе асацыюецца толькі з прыемным праменадам, а не з нейкім рызыкоўным мерапрыемствам. І ў той жа час каштоўнасць гэтага міру і спакою беларусам не трэба тлумачыць.

У свеце, які на гэтым тыдні спакайнейшым не стаў, спакой беларускіх гарадоў відавочны.

Што яшчэ здарылася за гэтыя сем дзён - мы, Паліна Шуба і Максім Угляніца, распавядзем прама зараз.