Галоўным бар'ерам на шляху распаўсюджання наркотыкаў павінна быць само грамадства

3 ноября 2019
Няўхільнасць пакарання і справядлівасць судовых рашэнняў - на нарадзе ў Прэзідэнта абмяркоўвалі эфектыўныя меры процідзеяння наркотыкам.

Для Беларусі тэма, на жаль, актуальная - яна на пастаянным кантролі праваахоўнікаў і асабіста Кіраўніка дзяржавы. Пераламіць цяжкую сітуацыю, якая склалася за апошнія дзесяцігоддзі, дапамог дэкрэт, прыняты ў канцы 2014-га года. Дакумент спыніў распаўсюджанне спайсаў і курыльных сумесяў і ўзмацніў крымінальную адказнасць за нарказлачынствы. Ды і летам гэтага года папраўкі ў Крымінальны кодэкс далі магчымасць судам больш гнутка падыходзіць да пакаранняў. Бо мы памятаем, наколькі рэзананснымі бывалі прыгаворы.

Галоўным бар'ерам на шляху распаўсюджання наркотыкаў павінна быць само грамадства. Формула простая: няма попыту - няма прапановы. І найважнейшую ролю тут павінен выканаць інстытут сям'і. Сітуацыю пераламілі, але самазаспакойвацца нельга.