"Галоўнаму эфіру" 5 гадоў!

3 февраля 2019

І яшчэ пра адзін праект, які пяць гадоў выходзіць у медыяпрасторы кожную нядзелю.

Пяць гадоў у эфіры - шмат гэта ці мала? З аднаго боку, гэта сотні выпускаў, тысячы сюжэтаў - усе значныя даты! З іншага, увесь гэты час аўтары не забывалі адзінае сапраўды галоўнае - свайго гледача.

І вось выніковая інфармацыйна-аналітычная праграма нашага канала - наш "Галоўны эфір" - святкуе свой, а значыць, і ваш, нашых гледачоў, юбілей. У гэтую нядзелю, як заўсёды, тэмы не па сезоне будуць выключна самыя гарачыя. А вось погляд на іх будзе, як зімовае паветра, толькі самы свежы! (відэа)

У нашу галоўную выніковую праграму, але зараз у сілу акалічнасцяў, рабочых і жыццёвых, за кадрам "Галоўнага эфіру".

Так, хтосьці працуе ўжо на іншым канале, хтосьці на няпростай дзяржаўнай службе, хтосьці працуе ў суседняй студыі для "Панарамы", а хтосьці чакае папаўнення ў сям’і. Усіх хочацца павіншаваць з нашым першым невялікім юбілеем і сказаць дзякуй. Бо і гэтыя людзі зрабілі "Галоўны эфір" такім, які ён ёсць сёння.