Новыя магчымасці для бізнесу ў рэгіёнах адкрыў Указ № 345 з "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання". Дакумент працуе ўжо больш за паўгода, самы час паглядзець, што зроблена, а дзе яшчэ засталіся нявырашаныя праблемы. І галоўнае - ці паверыў новым правілам гульні бізнес, ці гатовы ён адкрываць сваю справу на сяле?
Лічбы гавораць, што так. З пачатку года з'явілася амаль 700 новых суб'ектаў гаспадарання. Прычым 500 з іх - гэта індывідуальныя прадпрымальнікі. Напярэдадні Дня работнікаў гандлю, які адзначаецца сёння, мы праехалі з кіраўніком Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам па Гродзенскай вобласці. Тут найбольшая колькасць магазінаў, якія адкрыліся па новым указе. І спыталі ў бізнесу, што яшчэ трэба змяніць у прававым полі, каб прадпрымальнік прыйшоў у сяло.
Расказвае Святлана Лук’янюк (вiдэа).













