Кіраўнік дзяржавы падвёў вынікі 2015 года

3 января 2016

Да таго, як былі паднятыя бакалы і загаданыя жаданні, быў яшчэ адзін нязменны атрыбут, да якога паводле традыцыі заўсёды прыкаваная ўвага апошнія хвіліны года. Гэта віншаванне Прэзідэнта. І тут не толькі пажаданні, але яшчэ вынікі, а таксама галоўныя прыярытэты. Напрыклад, у знешняй палітыцы. Зрэшты, да гэтага яшчэ вернемся сёння не раз, а пакуль віншаванне.

Кіраўнік дзяржавы падвёў вынікі года, які падарыў нямала падстаў для радасці. Але ў той жа час даказаў сапраўдную каштоўнасць міру і спакою і як важна захаваць згоду ў грамадстве, адзінства народа і суверэнітэт краіны. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў: няма нічога даражэйшага за жыццё і важнейшага за мір.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў падзякаваць адно аднаму за дапамогу, клопат і ўвагу. Пажадаў кожнай сям'і здароўя, радасці і цяпла.