Героі Алімпіяды ў Рыа зрабілі свой алімпійскі выбар

14 августа 2016

У рамках праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба фінансавую дапамогу памерам 15 тысяч беларускіх рублёў атрымае віцебская СДЮШАР № 1 - альма-матар большасці нашых скакуноў на батуце. Такое пажаданне выказаў алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў.

Ураджэнец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Вадзім Стральцоў вырашыў падтрымаць Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, куды Прэзідэнцкі спартыўны клуб пералічыць 10 тысяч беларускіх рублёў. Уладальніца яшчэ аднаго серабра і калега Стральцова па відзе спорту Дар'я Навумава спыніла свой выбар на родным Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. А бронзавая медалістка Аляксандра Герасіменя зноў выбірае мінскую СДЮШАР "Старт" па плаванні № 14. За два сярэбраныя медалі Лондана школа атрымала 15 тысяч беларускіх рублёў. На гэты раз на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы, правядзенне спаборніцтваў і ўдзел у іх будзе накіравана 7 500 беларускіх рублёў.