Гастролі гэтых зорак распісаныя на гады наперад

22 марта 2015

У Мінску на гэтым тыдні адкрыўся сапраўдны баль робатаў. Самыя разумныя машыны з Амерыкі, Еўропы і Азіі сабраліся на адной пляцоўцы. Вось, напрыклад, робат-тэрапеўт вельмі падобны на дзіцяня цюленя. Любіць, калі яго гладзяць і носяць на руках. Малога выкарыстоўваюць у клініках і дамах састарэлых для здымання стрэсаў. Усяго ў рамках выставы прапанавана 15 разумных вынаходстваў чалавецтва. Ад робата-тэнісіста да робата экскурсавода. Адзін гуманоід каштуе, як аўтамабіль бізнес-класа. Самым "разумным" на дадзеным мерапрыемстве, ды і ва ўсім свеце лічыцца робат Тэспіян.

Зрэшты, падрабязней аб Тэспіяне мы даведаемся прама цяпер. Галоўная зорка выставы, а таксама галоўны інжынер балю робатаў Сяргей Васільеў сёння ў нас у студыі.