Фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для ўстойлівага развіцця эканомікі - ключавая задача Нацбанка

10 февраля 2019

Расставілі на тыдні і фінансавыя прыярытэты. За апошні год у гэтай сферы ўдалося дабіцца стабільнасці. І ў гэтым Прэзідэнт бачыць немалую заслугу Нацбанка. 

Цяперашняя грашова-крэдытная палітыка адпавядае пастаўленай мэце па інфляцыі - да канца года яна чакаецца ў межах 5 працэнтаў. Фарміраванне спрыяльнага асяроддзя для ўстойлівага развіцця эканомікі - ключавая задача Нацбанка. На думку кіраўніцтва рэгулятара, традыцыйных інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі і банкаўскага нагляду можа апынуцца недастаткова. Прапаноўваецца ўзмацніць паўнамоцтвы Нацбанка і замацаваць яго адказнасць у гэтай сферы. Кіраўнік дзяржавы ініцыятыву падтрымаў.

Нацбанк канстатуе станоўчую дынаміку на фінансавым рынку. Пакуль вырашана захаваць стаўку рэфінансавання ў краіне на ўзроўні гістарычнага мінімуму - 10 працэнтаў. Таксама Нацбанк сумесна з Саветам Міністраў распрацоўвае стратэгію па павышэнні даверу да нацыянальнай валюты.

І, як стала вядома, указам Прэзідэнта Нацбанк надзяляецца правам рэгулявання дзейнасці нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў. Гэта новы кірунак для айчыннага фінансавага рынку. У Беларусі на гэты момант няма такіх арганізацый. Таму размова ідзе аб стварэнні заканадаўчай асновы ў гэтым дачыненні.