Штогадовы даклад аб зневажанні грамадзянскіх свабод у развітых краінах

1 марта 2015

25 дзяржаў і дзясяткі самых гучных і рэзанансных парушэнняў праў чалавека. МЗС Беларусі апублікаваў штогадовы даклад аб зневажанні грамадзянскіх свабод у развітых краінах. Паводле слоў аўтараў дакумента, мэта даклада - звярнуць увагу на праблемы з рэалізацыяй праў чалавека ў дзяржавах Еўропы, ЗША і Канадзе. Ніякіх высноў - толькі факты. Дата - падзея - характар парушэння. Уся інфармацыя атрыманая з адкрытых крыніц.

Часцей за ўсё ў дакуменце згадваюцца парушэнні праў нацменшасцяў, ушчамленне праў ўцекачоў і мігрантаў, прапаганда неанацызму, жорсткія разгоны пратэстных акцый, абмежаванне свабоды слова. Дарэчы, публікацыя такіх дакладаў - даволі распаўсюджаная з'ява ў сусветнай практыцы. Такія агляды выпускаюць міжнародныя арганізацыі і знешнепалітычныя ведамствы найбуйнейшых краін - Кітая, Расіі, ЗША. Даклад беларускага МЗС - ужо трэці па ліку. З яго тэкстам можна азнаёміцца на сайце ведамства.