Еўрапейскія гульні - праверка на трываласць і сталасць Беларусі як гаспадыні грандыёзных мерапрыемстваў

12 мая 2019

Вернемся да размовы Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі, якая адбылася падчас наведвання вёскі спартсменаў. 

Гульні, безумоўна, праверка на трываласць і сталасць Беларусі як гаспадыні грандыёзных мерапрыемстваў: як сустрэнем, як паселім і як накормім, не гаворачы ўжо пра тое, як арганізуем спаборніцтвы? Меркаванні гасцей і атлетаў збяром крыху пазней, а пакуль трэба прыкінуць, ці сапраўды гатовыя не ўдарыць у гразь тварам? Вось меркаванне Аляксандра Лукашэнкі.

Дык вось, Кіраўнік дзяржавы асабіста наведаў вёску спартсменаў. Тут размесцяць больш за шэсць тысяч чалавек. Атлеты прыязджаюць на Гульні перамагаць. І апошняе, што іх павінна турбаваць, гэта якасць харчавання або ўмовы пражывання. 

За гэта хвалявацца дэлегацыям не варта: жылая штаб-кватэра арганізаваная як мае быць. Да працы ў вёсцы прыцягнуць 700 валанцёраў. А ўжо заўтра доступ у часовы прыстанак спартсменаў будзе абмежаваны. 15 чэрвеня - афіцыйнае адкрыццё і засяленне гасцей.