Гэты тыдзень у медыяпрасторы праходзіў пад знакам перадвыбарнай агітацыі

21 Жніўня 2016

Праграмы кандыдатаў у газетах, выступленні на радыё і, вядома, на тэлебачанні. За першы тыдзень агітацыі ў Мінску запісаць свае звароты да выбаршчыкаў прыйшлі больш за 100 дэпутатаў. Іх выступленні ў вячэрнім прайм-тайме трансліруе "Беларусь 3". Адбыліся і першыя тэледэбаты, якія таксама былі ў эфіры. Па ўсіх 20 акругах сталіцы тэледэбаты адбудуцца. Гэта Мінск. А вось якая сітуацыя па рэгіёнах. Лідар па колькасці кандытатаў, якія жадаюць данесці свой пункт погляду ў тэлеэфіры, - Віцебская вобласць. Тут 100-працэнтная яўка ў студыю - і на выступленні, і на дэбаты. Зусім іншая карціна ў Брэсцкай вобласці. Палова кандыдатаў выступаць адмовілася (запісана 22 з 40). Шмат адмоў выступаць і па іншых абласцях. Што характэрна, адмаўляюцца часцей за ўсё прадстаўнікі палітычных сіл, якія пазіцыянуюць сябе апанентамі ўлады. Зрэшты, часам тыя, хто прыходзіць, распараджаюцца бясплатным прайм-таймам вельмі дзіўна: хтосьці заклікае да легалізацыі марыхуаны, хтосьці паліць запалкі прама ў студыі…

У чым прычына такой дзіўнай агітацыі - боязь тэлекамеры, адсутнасць дакладных праграм або непавага да выбаршчыка? Пра гэта разважалі госці праграмы "Клуб рэдактараў", якая ў новым сезоне выходзіць на тэлеканале "Беларусь 1" у суботу пасля ранішніх навін. Вось меркаванні, якія прагучалі (відэа).