Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Валянцінай Мацвіенкай

20 сентября 2015

Падчас беларуска-расійскага форуму рэгіёнаў нашай здымачнай групе ўдалося запісаць эксклюзіўнае інтэрв'ю з кіраўніком верхняй палаты расійскага парламента Валянцінай Мацвіенкай. Менавіта Савет Федэрацыі стаў адным з арганізатараў форуму рэгіёнаў у Сочы. Галоўны расійскі сенатар распавяла нашай праграме аб выніках перамоў прамыслоўцаў і прадстаўнікоў улад дзвюх краін. Дарэчы, Мацвіенка восем гадоў займала пасаду губернатара Санкт-Пецярбурга. Таму тэма міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Беларуссю ёй знаёмая не па чутках.

Кіраўнік Савета Федэрацыі падзялілася ўласным бачаннем перспектыў інтэграцыі на постсавецкай прасторы, а таксама растлумачыла, чаму Расія надае вялікае значэнне выніку маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сенатар неаднаразова ўзначальвала рэйтынг не толькі самых уплывовых, але і стыльных жанчын Расіі. Таму ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу яна падрабязна растлумачыла, за што цэніць беларускі лёгпрам, чаму з гарачага Сочы яна прывезла дадому беларускія валёнкі (відэа).