Сусветная эканоміка хапаецца за хворую галаву. Краіны трасе рэсурсавая ліхаманка. Фінансы вылятаюць у трубу. Нафтавую. Цэны на вуглевадароды, а за імі і курсы валют - што тая кардыёграма хворага на сэрца. Гэта прастуда па сезоне, а тут - хранічнае захворванне цэлых кантынентаў.
Дакладны дыягназ прынесенай хваробе пастаўлены ў Мінску на нарадзе па эканоміцы. Там жа дадзеныя рэкамендацыі, як ачуняць. Лячыць будзем усенароднымі сродкамі. Вось што сказаў Прэзідэнт пра "рэформы".
Ламаць сістэму з-за рэформ дзеля рэформ нельга. Гэта выразная пазіцыя Прэзідэнта. Але калі не рэформы, то што? Ці ёсць прапановы ва ўрада? І што пра іх думаюць эксперты?
Спытаем пра гэта нашага эканамічнага аглядальніка Андрэя Лапцёнка.
І нафта, і расійскі рубель, які слабее, для нас ужо новая рэальнасць, ва ўмовах якой Беларусь змушаная карэкціраваць стратэгію развіцця.
Зараз уласна да стратэгіі. Якія меры могуць сёння паспрыяць росту эканомікі, а не проста мінімізаваць страты? Прадмет абмеркавання на гэтай нарадзе фактычна і ёсць той комплекс мер, які закліканы рэалізаваць урад. Сцісла пройдземся па пунктах.
Унутраны рынак. Яго абарона. Беларусы павінны купляць сваё. Але. І вялікае але! Ім трэба прапанаваць якасны тавар па добрай цане.
Інавацыі. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, наша краіна рэгулярна большае менавіта інавацыйнай эканомікай.
У 2014 годзе ў глабальным рэйтынгу Беларусь скокнула адразу на 19 пазіцый уверх, абагнаўшы Турцыю, Украіну, Казахстан і Бразілію. Сёлета Беларусь дадала яшчэ 5 пазіцый, ушчыльную падабраўшыся да паўсотні самых інавацыйных эканомік планеты. Гэта сігнал для інвестараў і рэзерв, раскрыць які Беларусь плануе стварэннем венчурных фондаў. Новы інструмент прапісаны ў перадвыбарнай праграме Прэзідэнта і будзе стымуляваць інавацыі па лепшых сусветных стандартах.
І зноў экспарт. Пашырэнне асартыменту нашай прадукцыі і пераарыентацыя рынкаў збыту. Слова прафесару Кавалёву.
Міхаіл Кавалёў, дэкан эканамічнага факультэта БДУ: "Трэба навучыцца прадаваць нашы нафтапрадукты не ў балтыйскіх партах, а як гэта робяць калійшчыкі, канчатковым спажыўцам у Індыі, Кітаі, Еўрасаюзе. У машынабудаўнічым комплексе дамагчыся поўнай роўнасці ў канкурэнцыі на рынках Еўразійскага саюза Расіі, Казахстана і іншых краін".
Акрамя таго. Скаардынаваная прамысловая палітыка. Агульныя рынкі ЕАЭС без выключэнняў і абмежаванняў. Паслухаем яшчэ адно меркаванне.
Аляксандр Разуваеў, дырэктар аналітычнага дэпартамента "Альпары", Расія: "У гэтым выпадку ўплыў знешніх шокаў і на Расійскую Федэрацыю, і на Беларусь, і на Казахстан будзе больш слабы, і, адпаведна, менш адбівацца на эканамічным росце".
І нарэшце, паніжэнне выдаткаў і новыя рабочыя месцы ў сферы малога і сярэдняга бізнесу.
І дарэчы, пра скарачэнне выдаткаў.
На гэтым тыдні абнавілі дырэктыву №3 - аб эканоміі і ашчаднасці. Зараз гэта "Прыярытэтныя кірункі ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы". І глядзіце, зноў жа тут якія кірункі:
o новыя рынкі збыту;
o інавацыйнай прадукцыі;
o якасць кіравання і прадукцыйнасць працы;
o энергетычная бяспека.
Вось тыя пяць кірункаў, якія прапаноўваюцца. А вось што застанецца нязменным - гэта сацыяльныя гарантыі. У чалавечы капітал працягнуць укладваць. І вось прыклад, што такія ўкладанні акупляюцца.
Лічба тыдня. Або нават года. За 2015 у Беларусі нарадзіліся 119 506 дзяцей. Гэта рэкорд!
Па выніках мінулага года Беларусь стала 25-й у рэйтынгу найболей спрыяльных для мацярынства краін. Усяго разгледжана 179 дзяржаў. Гэта лепшы паказчык з краін былога СССР. Расія заняла 56 месца рэйтынгу, Украіна - 69. ЗША на 33 месцы.













