Двое сутак у Беларусі ідуць моцныя снегапады

4 марта 2018

У асобных раёнах за дзень выпала больш за палову дэкаднай нормы ападкаў. Прасцей гаворачы - заваліла. Гэта паўплывала і на дарожную сітуацыю. Значна павялічылася колькасць ДТЗ. Аўтамабілі захрасалі і ў сур'ёзных заторах, і ў гурбах.

На барацьбу з наступствамі стыхіі па ўсёй краіне накіравалі тысячы адзінак спецтэхнікі. Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць дарожнікі, ратавальнікі, далучыліся і вайскоўцы. Яны дапамагаюць расчышчаць гарады ад снегу. Ападкі, паводле прагнозаў, спыняцца ўжо заўтра. А ў аўторак патроху пачне ўступаць у свае правы вясна. Па поўдні краіны будзе да плюс двух.