Вёска Мосар - адзіная ў Беларусі зона цвярозасці

22 июля 2018

Адзіная ў Беларусі зона цвярозасці. Тэрытарыяльна яна ахоплівае ўсяго адзін населены пункт - вёску Мосар у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. З'явіўся безалкагольны аазіс у 2009 годзе па ініцыятыве ксяндза Юозаса Булькі. Ён служыў у мосарскім касцёле. Стварыў у вёсцы даволі вялікі батанічны сад, устанавіў скульптурныя копіі сусветна вядомых шэдэўраў. Стаў першым у Беларусі каталіцкім святаром, які атрымаў прэмію "За духоўнае адраджэнне".

Паглядзець на справу рук яго жыцця прыязджалі дзясяткі тысяч людзей. Сёння Мосар стаў сапраўдным турыстычным цэнтрам. Аб духоўных каштоўнасцях і выніках добраахвотнага сухога закону - рэпартаж Алены Борматавай (вiдэа).