Галоўны эфір

Спампаваць

16 Ліпеня 2017 21:26

Дзень памяці Аляксандра Ціхановіча на "Славянскім базары"

Для артыстаў постсавецкай прасторы "Славянскі базар" заўсёды быў не толькі фестывалем, але і абавязкова днём нараджэння Аляксандра Ціхановіча. Пра маштабы ўрачыстасцяў як на сцэне, так і за кулісамі віцебскага амфітэатра дагэтуль ходзяць легенды.

13 ліпеня, акурат у дзень адкрыцця XXVI форуму, патрыярху айчыннай эстрады споўнілася б 65. І хоць легенды ўжо няма з намі паўгода, яго песні, як і раней, гучаць на "Славянцы", хай і ў выкананні калег, родных і блізкіх.

Працяг атрымалі і добрыя справы Аляксандра Ціхановіча. Імем народнага артыста названы дабрачынны фонд. Валанцёры, сярод якіх і быў Аляксандр Ціхановіч, дапамагаюць асаблівым людзям і матэрыяльна, і маральна. Рэабілітацыя праводзіцца песняй і экстрымам. Людзі з цяжкімі захворваннямі, прыкаваныя да інваліднага крэсла, узлятаюць у неба на прагулачным самалёце і нават пагружаюцца з аквалангам. А спецыяльна да 65-годдзя Аляксандра Ціхановіча адзін з падапечных фонду здзейсніў скачок з парашутам.      

 

Iншыя навіны

Проморолик II Европейских игр Промаролік II Еўрапейскіх гульняў Promo video of II European Games 24.09.2017 21:40 / Галоўны эфір Промаролік II Еўрапейскіх гульняў
"Запад-2017": итоги  "Захад-2017": выніки Exercise Zapad -2017 held in Belarus 24.09.2017 21:20 / Галоўны эфір "Захад-2017": выніки