Дайджэст міжнародных навін

9 октября 2016

Да сусветных тэм. Гэтыя дні адзначаны падзеямі Нобелеўскай прэміі міру. Цырымонія аб’яўлення лаўрэатаў гэтым разам асаблівая. Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня смерці самаго заснавальніка прэстыжнай навуковай прэміі Альфрэда Нобеля. Ужо вядомыя імёны лаўрэатаў прэміі па фізіялогіі і медыцыне, фізіцы, хіміі. І самай прэстыжнай - Нобелеўскай прэміі міру. Яна прысуджана прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу Кальдэрону за намаганні, накіраваныя на завяршэнне грамадзянскай вайны, якая доўжылася больш за 50 гадоў. Хацелася б верыць, што ўклад ва ўмацаванне міру на зямлі сапраўды прыносіць свой плён. Зрэшты, пакуль сусветны парадак дня больш спакойным не становіцца.

Наглядны таму прыклад - Сірыя. Канфлікт тут не тое што не спыніўся, ён разгараецца з новай сілай. Прычым, не толькі на самой тэрыторыі, але і на дыпламатычным полі. Перамір'е, дасягнутае тытанічнымі намаганнямі, канчаткова сарвана. Вашынгтон аб’явіў аб прыпыненні дыялогу з Крамлём па сірыйскім пытанні нібыта з-за "невыканання Масквой сваіх абавязацельстваў". У расійскім МЗСе на гэта адказалі, што "мацнее ўражанне, што Вашынгтон гатовы заключыць здзелку з д'яблам".

Гаворка ідзе пра групоўку "Джэбхат ан-Нусра". У Дзярждэпе тлумачаць, баевікі размяшчаюцца побач з мірным насельніцтвам. У кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова на гэта сваё меркаванне: ЗША з самога пачатку хацелі выкарыстоўваць тэрарыстаў у рамках так званага плана "Б" па барацьбе з урадавымі войскамі.

У любым выпадку націск на Маскву бачны ўжо няўзброеным вокам: заклік дзяржсакратара Джона Кэры пачаць расследаванне ваенных злачынстваў Масквы і Дамаска, жаданне ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, а таксама планы пачаць наземную ваенную аперацыю ЗША ў Сірыі.

На гэту сітуацыю аналітыкі рэагуюць адназначна: з пункта погляду дыпламатыі Штаты паводзяць сябе абсурдна. І тлумачаць: у Амерыцы зараз фактычна пануе часовае безуладдзе. Прэзідэнту Бараку Абаму застаўся ўсяго месяц на высокай пасадзе - любыя дасягнутыя дамоўленасці могуць быць ануляваны яго пераемнікам. Відавочны лідар з цяперашніх кандыдатаў таксама пакуль не вызначаны - рэйтынг у Хілары Клінтан і Дональда Трама амаль роўны. Таму з кім можна будзе весці дыялог - пакуль не ясна.

Пры гэтым упершыню за доўгі час рэспубліканец крыху вырваўся наперад па сімпатыях амерыканцаў. Пасля першых дэбатаў у падтрымку Трампа выказаліся 43 % рэспандэнтаў, у той жа час за Клінтан гатовы прагаласаваць 41 % апытаных. Сёння ў Амерыцы - другі раўнд дэбатаў. Мяркуецца, што шоу збярэ ля экранаў чарговую рэкордную колькасць гледачоў. Напрыклад, за папярэдняй дыскусіяй сачылі 84 мільёны чалавек.

Гэта і не дзіўна, відовішча больш падобна на гладыятарскія баі. У ход зараз ідуць любыя сродкі - і скандальныя заявы, і абвінавачанні, і кампрамат. Нават Абама ўключыўся ў гонку. Раней ён адкрыта падтрымаў Клінтан, а на тыдні датэрмінова прагаласаваў. Праўда, за каго - не сказаў. Што тычыцца Трампа, супраць кандыдата пачалася сапраўднае цкаванне. З заклікам не галасаваць за яго выступілі 30 былых кангрэсменаў ад Рэспубліканскай партыі і шэраг буйных амерыканскіх бізнесменаў.

Нават адзіная агульнанацыянальная газета ЗША USA Today ўпершыню за сваю 34-гадовую гісторыю стала на бок аднаго канкрэтнага кандыдата - і гэта не Дональд Трамп. Вось такая дэмакратыя.