Дар'я Домрачава працягвае радаваць выдатнымі выступленнямі

15 февраля 2015

Гонар нашага біятлона Дар'я Домрачава працягвае радаваць выдатнымі выступленнямі

Восьмы этап Кубка свету ў Нарвегіі Даша пачала з подыума, у індывідуальнай гонцы яна стала другой, а напярэдадні беларускай біятланістцы не было роўных у спрынце. З пераканаўчай перамогай трохразовую алімпійскую чэмпіёнку павіншаваў і Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Гэта перамога прынесла Дар'і і выхад на першае месца ў агульным заліку. Вялікі Хрустальны глобус для спартсменкі стаў значна бліжэйшым. Перавага над галоўнай саперніцай - фінкай Кайсай Макарайнен - зараз 10 ачкоў.

Учарашні поспех тым больш сімвалічны для Беларусі. Як раз гэтымі днямі беларускія спартсменкі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна і Ала Цупер прынеслі медалі нашай краіне - дзве залатыя і бронзавую ўзнагароды Алімпійскіх гульняў у Сочы.