Дар'я Домрачава перадала беларускаму дзіцячаму хоспісу 300 мільёнаў рублёў

27 сентября 2015

Спорт - гэта яшчэ і прыклад таго, як чэмпіёнская слава дапамагае ствараць і натхняць на добрыя справы іншых. І вось прыклад. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава перадала беларускаму дзіцячаму хоспісу сродкі, сабраныя на дабрачынным марафоне "Гонка легенд". 300 мільёнаў рублёў - чысты прыбытак ад спартыўнага фестывалю.

У дзіцячым хоспісе Дар'і Домрачавай правялі невялікую экскурсію, пасля спартсменка пагутарыла з малышамі і ўручыла ім падарункі. А яшчэ дамовіліся пра адзін праект - дабрачынны аўкцыён. У якасці лотаў - майкі з аўтографамі знакамітых біятланістаў. Выручаныя сродкі пойдуць на завяршэнне будаўніцтва дзіцячага хоспіса. Што тычыцца "Гонкі легенд", то і яго гісторыя, падобна, толькі пачынаецца. Зараз разглядаюць прапановы ад балельшчыкаў наконт тэрмінаў і рэгулярнасці правядзення спартыўнага фестывалю.