Дзякуй за Перамогу!

12 апреля 2015

Усім тым, хто не вярнуўся з вайны. Усім тым, хто выстаяў і кожны год 9 мая нязменна з гонарам надзявае свае ордэны і медалі, прысвячаецца…

Мы не ведаем вайны ўжо 70 гадоў. Як добра проста чытаць аб гэтым у падручніках гісторыі, жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей. За гэту магчымасць мы гаворым: "Дзякуй вам, ветэраны!"