Можна шмат гаварыць пра высокія тэхналогіі і эканомікі новага ўкладу, аднак ёсць сфера, якая пакуль бачыцца няйнакш як на ўсе часы. Гэта сельская гаспадарка. Калі прасцей - пытанне аб хлебе надзённым. Помніце, як у даволі вядомай пірамідзе Маслоу: спачатку паесці, а ўжо потым пра высокае….
Зрэшты, гады развіцця АПК, а таксама ўкладзеныя ў зямлю і аграрную інфраструктуру мільярды дазволілі ўспрымаць нашу сельскую гаспадарку не толькі з пункта погляду пражытку, але і зарабляння. Напрыклад, летась экспарт прадуктаў прынёс у бюджэт каля 5 з паловай мільярдаў долараў. Чакаюць пераадолення планкі ў 7 мільярдаў.
Лічба вялікая, аднак за апошняе дзесяцігоддзе ўкладзена куды больш сродкаў. Суму вы зараз пачуеце з вуснаў Кіраўніка дзяржавы, але вось ці ёсць аддача? Гэта галоўнае пытанне, якое Аляксандр Лукашэнка сёння адрасуе аграрыям.













