14 января 2018

У горадзе Трабзон самалёт авіякампаніі Pegasus, які прыляцеў з Анкары, выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і спыніўся на сярэдзіне схілу, завіснуўшы над Чорным морам. Ніхто са 162 пасажыраў не пацярпеў, усе яны былі эвакуіраваныя. Паводле некаторых звестак, у лайнера ўзнікла праблема з тармажэннем на мокрай ад дажджу паласе.