Прыватнае прадпрыемства аказалася ў крытычнай сітуацыі

1 марта 2015

Пакуль хтосьці атрымлівае вось такія шэрыя дадаткі - дзясяткі-сотні тысяч долараў, нашы карэспандэнты ў Глуску разбіраліся, чаму людзям не плацяць зарплату месяцамі. Прыватнае прадпрыемства Глускдрэў апынулася ў крытычнай сітуацыі. Дырэктар тлумачыць складанасці праблемамі на сусветным рынку: у Расіі рэзка скараціўся попыт.

Зразумець бізнесмена можна - сусветны крызіс слязам не верыць. Але з другога боку, што рабіць простым рабочым? У Глуску на некалі паспяховае прадпрыемства ўладкоўваліся цэлымі сем'ямі, а зараз людзі засталіся фактычна на галодным пайку. У справу ўжо ўмяшаліся мясцовыя ўлады і пракуратура. Але заробленых, але не выплачаных грошай людзі пакуль так і не ўбачылі.

Разбіраўся ў сітуацыі Аляксандр Смірноў.

Уцечка кадраў не адзіная праблема прадпрыемства. Але гэта апошняе, што робяць людзі, калі страчваюць надзею. Некалькі месяцаў працаўнікі Глускдрэва не атрымліваюць зарплату. Рэдкія выплаты яны завуць падачкамі. Як змгацца за свае кроўныя, ужо не ведаюць.

Збянтэжанасць - не зусім правільны тэрмін, каб цалкам апісаць стан працаўнікоў Глускдрэва. На некалі паспяховае прадпрыемства ўладкавацца працаваць азначала ўстроіць сваё жыццё. Зарплаты па раёне вышэйшыя за сярэднія, вось і ішлі цэлымі сем'ямі. Зараз гэтыя ж людзі называюць сваё становішча сумным.

У сям'і Івановых абодва бацькі працуюць на Глускдрэве. Маці адправілі ў водпуск за свой рахунак, бацька прадаўжае выходзіць на змену. Пры адносна невялікай зарплаце з ім не разлічыліся да гэтага часу. Двое дзяцей, камуналка, крэдыт, бягучыя выдаткі - яны выжываюць дзякуючы бабулям, якія і самі не багатыя - даўно на пенсіі. Агульная запазычанасць у прадпрыемства перад сям'ёй Івановых набліжаецца да 20 мільёнаў рублёў.

Паводле слоў дырэктара, выплаты ідуць сацыяльна значным катэгорыям працаўнікоў, напрыклад, цяжарным. Але цяжарных усяго 4 на прадпрыемстве. Што ж да астатніх ста чалавек, ім прыйдзецца пацярпець. Ну, напрыклад, да таго, калі кіраўніцтва зможа пераарыентавацца замест расійскага на еўрапейскі рынак. Або атрымаюць новы крэдыт. Або аформяць буйны заказ.

У райвыканкаме аб праблемах на прадпрыемстве ведаюць. Тым больш, што напрыканцы студзеня паступіў першы зварот. Але чыноўнікі так жа, як мінусы, умеюць лічыць і плюсы. На дзве траціны датацыйны раён летась самастойна зарабіў 60 млрд, з іх 5% прыпадае на Глускдрэў у выглядзе падаткаў і адлічэнняў у фонд сацабароны. Прадпрыемства, якое да гэтага часу было на добрым рахунку з гаспадарчага абароту проста ўзяць і выкінуць ніхто не збіраецца.

Юрый Дымша, старшыня Глускага райвыканкама:

"Будуць аказвацца ўсе меры па аказанні дапамогі рэалізацыі прадукцыі і выдзяленні крэдытаў гэтаму прадпрыемству. Некалькі банкаў разглядаюць пакет дакументаў. Дырэкцыя прадпрыемства дзейнічала неправамерна, таму будуць распачатыя ўсе меры ўздзеяння ў адпаведнасці з заканадаўствам".

У пракуратуры раёна, якая неадкладна адрэагавала на скаргу, заяўляюць: канстытуцыйныя правы працаўнікоў парушаныя груба. Першая ж праверка, якая, дарэчы, адбылася ў лютым, выявіла фальсіфікацыю дакументаў: у кіраванне статыстыкі кіраўніцтва Глуксдрэва падало даныя аб тым, што зарлата за 2014 год выплачаная ў поўным аб'ёме.

Больш за тое, пракурорская праверка выявіла факты таго, што людзям не выплачваліся грошы, калі яны сыходзілі ў рабочы водпуск. Зафіксаваныя выпадкі, калі працаўнікам заслужаны адпачынак не падавалі наогул на працягу двух гадоў. Зноў жа пры звальненні супрацоўнікаў маглі не разлічыць. Паводле слоў саміх рабочых за апошні час з фабрыкай разарвалі адносіны парадку 20 чалавек.

Загад пракурора трэба выканаць неадкладна і няўхільна. Плюс да гэтага - штраф дырэктару, яго намесніку і самаму прадпрыемству як юрыдычнай асобе. Аднак цярпенне ў некаторых працаўнікоў ужо лопнула. Двое ўжо змаглі адсудзіць свае кроўныя. Але нават пасля вердыкту феміды атрымаць на рукі свае грошы можа стаць яшчэ адной праблемай. Як апошняя надзея на аднаўленне справядлівасці стаў зварот на афіцыйны сайт Кіраўніка дзяржавы.

Што ж людзям рабіць зараз. Чакаць. І працаваць. Але калі і ў найбліжэйшы час праблема людзей не вырашыцца ў станоўчы бок, будуць прыменены больш жорсткія меры.