Вялікі рэпартаж пра бежанцаў з Аўстрыі

20 сентября 2015

Еўропа на мяжы гуманітарнай катастрофы. Праўда, самі еўрапейцы катастрофы пакуль амаль не заўважаюць, сціпла называюць хвалю мігрантаў крызісам. Афіцыйна за гэты год у ЕС прыехала паўмільёна бежанцаў, да такіх лічбаў, зразумела, не быў гатовы ніхто. Колькасць працягвае расці. Толькі ўчора літаральна за адзін дзень мяжу Аўстрыі перасеклі 10 тысяч нелегальных мігрантаў, Фінляндыі - больш за тысячу, Венгрыі - яшчэ 10 тысяч. Статыстыка астатніх краін пакуль маўчыць, але на межах не ціха, у шматлікіх краінах уведзены пагранічны кантроль, што само па сабе парушае Шэнгенскае пагадненне.

У навінавых стужках слова "бежанцы" па-ранейшаму ў топе загалоўкаў. Праверкі на ўездах увялі Германія, Аўстрыя, Нідэрланды. У Венгрыі нелегалаў чакае крымінальнае праследаванне за незаконнае пранікненне. Абавязковая рэгістрацыя зараз і ў Фінляндыі. Зрабіла больш жорсткім пагранкантроль Балгарыя. Даведзеныя да роспачы бежанцы вымушаны шукаць альтэрнатыўныя маршруты.

У адным з пунктаў прыцягнення для тысяч мігрантаў - Аўстрыі - на гэтым тыдні пабывала здымачная група "Галоўнага эфіру". Наш карэспандэнт Ксенія Рабчынская ўбачыла самы вялікі лагер бежанцаў у гэтай еўрапейскай краіне. І пагутарыла з тымі, хто ўсімі сіламі ўцякае ад вайны ў надзеі здабыць мірнае жыццё. І часам плаціць за гэта надта высокую цану. Мігранты без меж - наш вялікі рэпартаж з Аўстры (відэа)і.