"Вялікая размова": выдраныя з кантэксту расійскімі СМІ фразы пакінулі больш пытанняў, чым адказаў

10 марта 2019

Менавіта на тэме ўзаемаадносін Беларусі і Расіі можна сказаць "ад душы" патапталіся і журналісты. Некаторыя, дарэчы, прымудрыліся і затаптаць сваю рэпутацыю. У асобных з "некаторых" яе і так не было. А факт застаецца фактам. Здавалася б, Прэзідэнт падрабязна, і ўжо сапраўды не шкадуючы часу, расклаў па палічках усе прэтэнзіі Крамля. Але выдраныя з кантэксту расійскімі СМІ фразы пакінулі больш пытанняў, чым адказаў.

Фэйк нумар адзін: Беларусь пагадзілася на ўвядзенне расійскага рубля. На галовы няшчасных інтэрнэт-карыстальнікаў такія загалоўкі абрынуліся літаральна лавінай. Разбірацца і шукаць даслоўную цытату Прэзідэнта Беларусі ўжо нецікава. Хтосьці, хутчэй, задумаўся, дзе б долары купіць. У выніку гэты фэйк вымушаныя былі каменціраваць прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі і Дзярждума. І яшчэ адзін яркі прыклад перавернутай фразы. Парталы і нават паважаныя рэдакцыі "хайпанулі" на загалоўку пра аб'яднанне. Хоць гаворка ішла аб уключэнні ў склад іншай дзяржавы, гэта значыць - паглынанні. Адчуйце розніцу. Давайце паслухаем, што сказаў аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па інтэграцыйных пытаннях.

Каму выгадна раскалыхваць сітуацыю фэйкавымі укідамі, а часам і прамымі лжывымі заявамі, ужо даўно вядома. Такіх мастакоў хапае і з усходу, і з захаду ад Беларусі. І ўсё ж наша краіна захоўвае прыхільнасць да ідэі саюзнага будаўніцтва. Так, з Масквы ўсё часцей чуецца ідэя абнаўлення саюзнага фармату. Мінск толькі за, але з абмоўкай: на абсалютна роўных умовах.

Бо праблем хапае і ў цяперашнім фармаце. Больш за тое, ёсць спробы перакласці іх на плечы больш шырокай - еўразійскай інтэграцыі. А ці ёсць ад гэтага эфект?