Вялікі кадравы дзень адзначыўся прызначэннямі высокага ўзроўню

4 Жніўня 2019

Гэта сапраўды важная тэма, якая чырвонай ніткай прайшла на тыдні праз многія мерапрыемствы з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Так, прымаючы кадравыя рашэнні, Аляксандр Лукашэнка даў наказ новым кіраўнікам на месцах: "Жніво павінна быць якасным. Хлеба на палях сёлета шмат, галоўнае - здолець яго падняць і ўбраць". 

Яшчэ адзін - палітычны - акцэнт. Зусім хутка нас чакае вялікая электаральная кампанія. І гэта сапраўдны іспыт для ўлады на месцах. Галоўнае для новых кіраўнікоў - не прымаць неабдуманых рашэнняў ў дачыненні да людзей. Асобнае даручэнне - забяспечыць своечасовую выплату і рост заработнай платы ў рэгіёнах.

Вялікі кадравы дзень у Палацы Незалежнасці адзначыўся і прызначэннямі высокага ўзроўню. Так, губернатарам Гомельскай вобласці стаў Генадзь Салавей, да гэтага - першы намеснік старшыні выканкама. Анатоль Ліневіч - экс-кіраўнік Капыльскага раёна - зараз памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці. Дарэчы, вырашальным фактарам пры прызначэнні памочніка Аляксандр Лукашэнка назваў яго вялікі вопыт працы ў сельскай гаспадарцы.



Папулярныя

Рэкамендуемыя