Тэлеінтэрв'ю з Гордзі Дуаерам

23 июля 2017

Роўна праз месяц - 23 жніўня - галоўны хакейны клуб краіны пачне барацьбу ў КХЛ. Селекцыя зараз у самым разгары - зусім нядаўна каманда падпісала шведскага варатара Ёнаса Энрата, які мінулы сезон правёў у наймацнейшай хакейнай лізе планеты. Яшчэ некалькі легіянерскіх квот зараз вольныя. Селекцыйны аддзел, вядома ж, працуе ў тандэме з галоўным трэнерам Гордзі Дуаерам.

Першае вялікае тэлеінтэрв'ю канадскі спецыяліст даў "Галоўнаму эфіру". Наш карэспандэнт Крысціна Камыш пабывала на трэніроўцы, упэўнілася, што галоўны трэнер вельмі патрабавальны. Дарэчы, на лёдзе ўжо на ўсю моц адпрацоўваюцца спалучэнні звёнаў. Ну, а затым пагутарыла з Гордзі. Бо пытанняў у балельшчыкаў перад стартам сезона назапасілася нямала (відэа).