Сёння - гэта цэлы комплекс па выпуске азотных удабрэнняў, аміяку, метанолу і іншай прадукцыі. Геаграфія экспарту - 30 краін свету, але больш за палову вырабленай прадукцыі ідзе сельгасарганізацыям нашай краіны. Таму стабільная праца напроста звязаная з эфектыўнасцю прадпрыемстваў галіны.
Аднак магутнасці завода адпрацавалі 30 гадоў, паўстала неабходнасць сур'ёзнай мадэрнізацыі. Урад прапанаваў два варыянты: абнавіць дзеючыя вытворчасці альбо пабудаваць новы комплекс. Пасля дэталёвага абмеркавання Кіраўнік дзяржавы патрымаў абедзве прапановы. Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ раз дасканала прапрацаваць усе варыянты рэалізацыі праекта, не зацягваць з вырашэннямі, пры гэтым уважліва глядзець на цэны.













