Боб Дылан - нобелеўскі лаўрэат па літаратуры

16 октября 2016

Адгрымеў Нобелеўскі тыдзень. Апошнім у Стакгольме 13 кастрычніка назвалі лаўрэата па літаратуры. Пераможцам нечакана стаў чалавек, які вядомы ўсім не як літаратар, а як музыкант. Боб Дылан. Паводле апытання часопіса "Ролінг Стоўн", ён з'яўляецца другім (пасля легендарнай чацвёркі "Бітлз") па значнасці выканаўцам у гісторыі рок-музыкі.

Нобелеўскі камітэт адзначыў асаблівыя заслугі Дылана за стварэнне новага паэтычнага выяўлення ў рамках амерыканскай песеннай традыцыі.

Легендарны Боб Дылан. Зараз, вядома, можна за дзве секунды знайсці ў Інтэрнэце яго неўміручы хіт "Дастукацца да нябёс", але толькі не для знатакоў. Для знатакоў - вініл. У мяне ў руках пласцінка 75 года. Рарытэт. Desire. Страшна падумаць, колькі гэта можа каштаваць сёння! Мала хто з маладых ведае, як гэтым карыстацца. Але, паверце, гэта таго каштуе!