На тыдні ў адносінах дзвюх краін адбылася і яшчэ адна знакавая падзея. Аўгустоўскі канал афіцыйна стаў бязвізавай тэрыторыяй для замежных турыстаў. Першымі гасцямі сталі прадстаўнікі дэлегацыі з Польшчы на чале з маршалкам Падляскага ваяводства.
Трапіць на тэрыторыю Аўгустоўскага канала проста. Іншаземцам трэба звязацца з тураператарам і ўзяць з сабой пашпарт. Турагенты за кароткі час выдадуць дакумент і можна адпраўляцца ў падарожжа. Тэрыторыя без візы, акрамя Аўгустоўскага канала, уключае ў сябе яшчэ і 162 населеныя пункты, у тым ліку само Гродна. Азначана яна спецыяльнымі таблічкамі на трох мовах - англійскай, польскай і рускай.
Дарэчы, візіт польскай дэлегацыі стаў не толькі турыстычным. Бакі сышліся ў меркаванні, што лагічна было б пашырыць бязвізавы рэжым на цягнікі і пасажырскія авіялініі. Тым больш, што ў Гродне ёсць прамыя чыгуначныя маршруты з Беластокам, Кракавам і Варшавай. Новы рэжым спросціць падарожжы для замежных турыстаў, роўна як і запрашэнне да супрацоўніцтва з гродзенскім аэрапортам авіярэйсаў лаўкост-кампаній. Бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале прадоўжыцца да 31 снежня 2017 года - за гэты час абодва бакі змогуць вызначыць вектар далейшага развіцця бязвізавай тэрыторыі.













