Прывядзем навочныя лічбы, якія больш красамоўна распавядуць пра ацэнку працы міліцыі. Апытанні апошніх гадоў паказваюць, што ўзровень даверу грамадзян праваахоўным органам у нашай краіне штогод расце. Паводле статыстыкі за 2016, органам унутраных спраў давяраюць больш за 65% апытаных. Беларусы лічаць, што вартавыя парадку сталі больш эфектыўна процідзейнічаць карупцыі, п'янству, больш надзейна ахоўваць бяспеку дарожнага руху. Самы высокі ўзровень даверу - у Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях: дзве траціны насельніцтва.
Гэты паказчык добра глядзіцца на фоне нашых суседзяў і гандлёвых партнёраў. Амаль непахісны давер да паліцыі ў фінаў - 96% (больш давяраюць у гэтай краіне толькі ратавальнікам). А вось у Злучаных Штатах, наадварот, з кожным годам расце ўзровень недаверу, прычым імкліва. 52% - гэта самы нізкі паказчык за апошнія 22 гады. Амерыканцы ў першую чаргу адзначаюць жорсткасць мясцовых паліцэйскіх. Узровень даверу да расійскай паліцыі прыкметна не змяніўся. А вось ва Украіне, наадварот, рэзкае паніжэнне - на цэлых 20%. Як следства, статыстыка дэманструе рост злачыннасці і сур'ёзнае падзенне раскрывальнасці злачынстваў.
Дарэчы, беларусы не проста давяраюць міліцыі, але і гатовыя пасільна дапамагаць ёй у барацьбе са злачыннасцю. Паабяцалі не застацца ўбаку 68% апытаных. 5% беларусаў пакуль не ведаюць, як сябе павядуць у выпадку неабходнасці.
Большасць удзельнікаў апытання адзначае, што бяспечна пачуваюцца як дома, так і ў грамадскіх месцах. Амаль 65% не хвалююцца і пра захаванасць сваёй маёмасці.
Бяспечна пачуваюцца не толькі беларусы, але і госці нашай краіны. Падарожнікі ўключылі Беларусь у спіс самых спакойных і добранадзейных. Мы на дзясятым радку рэйтынгу. Дарэчы, у дзясятцы ўсяго чатыры еўрапейскія дзяржавы: акрамя нас, яшчэ Аўстрыя, Данія і Грузія. Самымі бяспечнымі прызнаныя Катар, Сінгапур і Тайвань.













