На гэтым тыдні стартавала першая сесія, і на першых пасяджэннях выбралі спікераў, іх намеснікаў і кіраўнікоў профільных камісій.
Так, Палата прадстаўнікоў трэці раз даручыла кіраванне Уладзіміру Андрэйчанку. А вось віцэ-спікер - чалавек у дэпутацтве новы. Баляслаў Пірштук раней як намстаршыні курыраваў эканоміку ў Гомельскім аблвыканкаме. Зараз будзе займацца міжнародным вектарам. З 14 пастаянных камісій новае кіраўніцтва ў 12.
Не змяніў рулявога і Савет Рэспублікі. Другое скліканне запар месца ў прэзідыуме ў Міхаіла Мясніковіча. Яго кандыдатуру сенатары падтрымалі аднагалосна. Як і віцэ-спікера. Партфель на чатыры гады - у экс-міністра працы і сацабароны Мар'яны Шчоткінай.













