Беларускія ратавальнікі прымаюць удзел у ліквідацыі лясных пажараў у Латвіі

29 июля 2018

Шматмэтавы Мі-8 абсталяваны спецыяльнай вадазліўнай прыладай - яна можа забіраць да 3 тонн вады практычна з любога вадаёма. Яшчэ да вылету ратавальнікі вывучылі мясцовасць, дзе на ліквідацыі шырокага ўзгарання працуюць латвійскія калегі, а таксама вызначылі фронт прац і месцы забору вады. У нашых ратавальнікаў - вялікі досвед барацьбы з прыроднымі пажарамі. Авіяцыя МНС дапамагала спраўляцца з вогненнай стыхіяй у Расіі, Грэцыі, Турцыі і Грузіі. Што зараз адбываецца ў Латвіі? Апошняя інфармацыя - ва Уладзіміра Каралёва (відэа).