Беларусь - у ліку самых бяспечных дзяржаў у свеце

19 февраля 2017

Іншаземцы адзначаюць - у нас прасторна, прыгожа, чыста, ёсць што паглядзець і бяспечна. Па апошнім пункце ёсць нават месца ў адпаведным рэйтынгу. Беларусь - у ліку самых бяспечных дзяржаў у свеце. Сусветна вядомым сэрвісам НАМБЕА вывучана сітуацыя ў 125 краінах і мы - на дзясятым радку. Індэкс бяспекі ў Беларусі складае амаль 78 пунктаў са 100 магчымых. Усяго ў топ-10 апынуліся толькі чатыры еўрапейскія дзяржавы: Беларусь, Аўстрыя, Данія і Грузія. Самыя бяспечныя - Катар, Сінгапур і Тайвань. З нашых найбліжэйшых суседзяў Польшча заняла 30 месца, Латвія - 40, Літва - ніжэй яшчэ на 10 пунктаў, у Расіі - 67 месца, Украіна - 85. Найбольш небяспечнымі прызнаныя Гандурас, Папуа-Новая Гвінея і Венесуэла.

Высокую пазіцыю ў рэйтынгу гарадоў заняў і Мінск. Ён на 26 месцы з 315 магчымых. У падрабязнай статыстыцы гаворыцца, у беларускай сталіцы найменш верагодна можна пацярпець ад фізічных атак з-за колеру скуры або рэлігійнай прыналежнасці.