Беларусь павезла дзве ўзнагароды з чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы

30 августа 2015

Дзве ўзнагароды павезла Беларусь з чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, які завяршыўся сёння ў Пекіне. Золата нашай краіне прынесла Марына Арзамасава і бронзу Аліна Талай. З высокімі вынікамі спартсменак павіншаваў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У бегу на 800 метраў наша Марына Арзамасава пакінула ззаду ўсіх сваіх саперніц. Яшчэ ў паўфінале беларуска дэманстравала высокі вынік, усталяваўшы асабісты рэкорд. Да гэтага трыумфу ў Марыны Арзамасавай быў залаты медаль, праўда, чэмпіянату Еўропы. Бронзавы прызёр у бегу на 100 метраў з бар'ерамі Аліна Талай усталявала нацыянальны рэкорд.