Беларусь - прыхільнік міралюбнай і шматвектарнай знешняй палітыкі

8 сентября 2019

Важную заяву на гэтую тэму зрабіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў Брэсце, дзе разам з брастаўчанамі  раздзяліў радасць міленіуму. Пра ўрачыстасці крыху  пазней у нашай праграме. А пакуль пра  адкрытасць Беларусі свету. Наша дзяржава  гатова аднолькава на аснове ўзаемапавагі супрацоўнічаць і весці дыялог  як з найбліжэйшымі саюзнікамі, так і з самымі геаграфічна аддаленымі партнёрамі. Але, вядома, з прынцыповай умовай:  у прыярытэце заўсёды будуць стаяць нацыянальныя інтарэсы.