Беларусь адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага

10 мая 2015

Сёння ж знакавае свята адзначылі на плошчы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага. Акцыю "Я ганаруся сваёй краінай" правялі школьнікі, студэнты, а таксама актыўная моладзь - усяго больш як паўтары тысячы чалавек. Падчас урачыстай цырымоніі маладыя беларусы атрымалі білеты двух самых масавых грамадскіх арганізацый краіны - БРСМ і "Белая Русь". А самым маленькім пад урачыстую музыку павязалі на шыю чырвона-зялёныя гальштукі - іх прынялі ў піянеры.

Сімвалічна, што сёлета два найважнейшыя святы ў гісторыі нашай краіны святкуюць у адны выхадныя. А таму і сёння на плошчы Дзяржаўнага герба і флага яшчэ раз павіншавалі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто ўнёс непасрэдны ўклад ў свабоду і незалежнасць Беларусі.