Беларусь адзначае Дзень герба і флага

12 мая 2019

Пачнем нашу праграму з віншаванняў усім вам: сёння Беларусь адзначае Дзень герба і флага. Гэта сімвалы, якія сярод іншага дапамагаюць нам, беларусам, ідэнтыфікавацца сярод сотняў самых розных нацыянальнасцяў, прадстаўнікі якіх пражываюць на планеце Зямля калі мірна, а часцей за ўсё, на жаль, не вельмі. 

"Герб і флаг падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця". Гэтыя словы віншавання Прэзідэнта зараз гучаць сапраўды актуальна. Бо насамрэч, менавіта галоўныя сімвалы аб'ядноўваюць беларусаў у імкненні замацаваць за сабою статус нацыі цывілізаванай, высокаразвітой, а яшчэ - нацыі мірнай.