Беларусь адкрывае новую старонку ў сферы новых тэхналогій

19 марта 2017

Пагаворым пра рэальныя дасягненні і рэальныя перспектывы той сферы, якая за апошнія гады выклікала, напэўна, мінімум нараканняў.

У той час як прамысловасць не заўсёды ўдала падстройвалася пад новыя выклікі сучаснага рынку, IT-сфера стабільна працавала на экспарт і папаўняла валютны баланс краіны.

Так, пакуль вялікі аб'ём аўтсорсінгу, калі мы дапамагаем ствараць прадукты, якія належаць замежным кампаніям, і прыбытак прыносяць адпаведна ім, так, пакуль у параўнанні з сусветнымі лідарамі мы выглядаем дзесьці яшчэ не гэтак пераканаўча. Аднак наўрад ці хтосьці паспрачаецца, што нават нягледзячы на такія “але”, галіна з'яўляецца ледзь ці не паказальнай для краіны.

А значыць трэба рухацца далей. На тыдні шматлікія СМІ стракацелі буйнымі загалоўкамі: "Беларусь адкрывае новую старонку ў сферы новых тэхналогій". Кіраўнік дзяржавы наведаў адразу некалькі буйных і паспяховых кампаній у гэтым сектары - "І-Экс-Пі-Кэпітал" і "Бануба Дэвелапмент". На першы погляд, здаецца, што распрацоўкі, якія дэманструюць праграмісты, літаральна бяруцца з паветра.

Але, вядома, не ўсё так проста. Адчуць патрэбнасці грамадства, пралічыць наперад запыты і стварыць тое, што потым упэўнена назавуць трэндам, - гэта вельмі сур'ёзная праца. Ну вось, напрыклад, з'яўленне дапоўненай рэальнасці эксперты ўжо параўноўваюць з вынаходствам у свой час электрычнасці. І беларускія распрацоўшчыкі актыўна працуюць з тэхналогіяй, якая паступова змяняе свет.

На высокім узроўні абмяркоўваліся не толькі пэўныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, але і ў цэлым меры для пераўтварэння Беларусі ў крыніцу вытворчасці новых тэхналогій - у IT-краіну. Г.з. не толькі аказваць тыя самыя паслугі аўтсорсінгу, але і ствараць уласны высокатэхналагічны прадукт. Гэта і прыток інвестыцый, і, вядома, новыя рабочыя месцы.

І вось тут варта адзначыць найважнейшы нюанс. Для гэтага дзяржава гатова стварыць усе ўмовы, у тым ліку на ўзроўні заканадаўчым. Як раз тут у бізнесу ёсць пытанні па шэрагу пазіцый.

А перспектывы, вядома, прывабныя. Не выключана, што мы станем першай краінай у свеце, дзе па дарогах афіцыйна будзе дазволена ездзіць беспілотным аўтамабілям. Але галоўнае патрабаванне Прэзідэнта – сумленна і празрыста працаваць на карысць краіны, максімальна выкарыстоўваючы яе патэнцыял.

Наш карэспандэнт Дзмітрый Цітоў пільна сочыць за развіццём сферы высокіх тэхналогій. Яго грунтоўны рэпартаж - прама зараз.

“Бануба” - яшчэ той фрукт, які пачалі вырошчваць у Беларусі ўсяго толькі год таму.

Гэтыя фільтры зусім не цацкі, а інструмент, які можа кардынальна змяніць, напрыклад, рынак рэкламы.

Вось што робіць дапоўненая рэальнасць на зборачных вытворчасцях. Надзеўшы разумныя ачкі, можна адразу зразумець, што ўяўляе сабой рухавік аўтамабіля. Прылада можа намаляваць і дэталь, што адсутнічае, якую павінен будзе ўстанавіць інжынер.

Сусветныя карпарацыі з розных сфер пакуль тэстуюць тэхналогію. З'яўленне штучнага інтэлекту і дапоўненай рэальнасці дырэктар кампаніі "Бануба" Вадзім Няхай параўноўвае з вынаходствам электрычнасці. Попыт каласальны, але сістэму трэба абкатаць. Пад яе на рынку робяць спецыяльныя шлемы ўсяго некалькі кампаній. Але нават на такой стадыі прыбытак "Бануба Дэвелапмент" за мінулы год склаў больш за 1.5 мільёна долараў.

Па яшчэ адзін прыклад далёка хадзіць не трэба. Нашы маскі набыў "Фейсбук" і асабіста пратэставаў Марк Цукерберг. Сёння найбуйнейшая сацыяльная Сетка ўжо ўбудавала тэхналогію ў свой сэрвіс відэатрансляцый. Сярод глабальных планаў - займець долю бюджэтаў тэлевізійнай рэкламы, ператварыўшы маскі ў брэндавы прадукт. Яшчэ і Галівуд хоча выкарыстоўваць беларускі дадатак у якасці новых спецэфектаў для фільмаў.

Самыя паспяховыя кампаніі ў IT-сектары на гэтым тыдні наведаў Кіраўнік дзяржавы. "Бануба" і "І-Экс-Пі Кэпітал" стварылі беларускі бізнесмен Віктар Пракапеня і расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў. Партнёры інвестуюць у штучны інтэлект.

Пракапені 33 гады, і ў яго 7 вышэйшых адукацый. Гуцэрыева студэнты бізнес-школ лічаць увасабленнем поспеху. У яго сферы інтарэсаў - фінансы, нерухомасць, здабыча карысных выкапняў, ІТ. Першы сумесны праект кампаньёнаў - і адразу пападанне ў дзясятку, дакладней, у космас. Інвестыцыі ў спадарожнікі і сістэму маніторынгу зямной паверхні. З арбіты Astro Digital падае звесткі ў дынаміцы і фатаграфуе Зямлю штодня (гэта адрознівае праект ад наяўных рыначных аналагаў). Знаходзіцца кампанія ў НАСА. Звесткі хутка будуць даступныя для куплі і беларускім кампаніям.

Калі спусціцца на зямлю, то тут не меней касмічныя планы. Гуцэрыеў і Пракапеня інвесціравалі ў праект у сферы дапоўненай рэальнасці пяць мільёнаў долараў. Сёння тэхналогія - мегатрэнд. І пакуль спецыялістаў у гэтай галіне не так шмат. Робаты распазнаюць міміку чалавека і могуць таксама стаць больш эмацыйнымі, лічаць распрацоўшчыкі.

На сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы гаворка ішла і аб развіцці ІТ-сферы ў цэлым. Льготы рэзідэнтам ПВТ дазволілі галіне расці апошнія 10 гадоў. Дзякуючы гэтаму рашэнню спынілася ўцечка мазгоў за мяжу.

Паводле папярэдніх звестак Нацбанка за 2016 год, сальда камп'ютарных паслуг у Беларусі склала 845 млн долараў ЗША, пры гэтым іх удзельная вага ў агульным аб'ёме паслуг вырасла амаль на 2 працэнтныя пункты да 14,1.

"І-Экс-Пі Кэпітал" распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для фінансавай сферы. Задача - дапамагчы кліенту здзяйсняць больш прыбытковых здзелак. Алгарытм тэхналогіі: вывучыць карыстальніка, яго паводзіны ў дадатку, схільнасць да рызыкі. Калі чалавек збіраецца здзейсніць высока рызыковую здзелку, алгарытм папярэдзіць і пра наступствы.

Летась "І-Экс-Пі Кэпітал" і "Бануба Дэвелапмент" занялі першыя два месцы сярод усіх рэзідэнтаў парка па прадукцыйнасці.

Сёння ПВТ адпраўляе на экспарт 91,5% вырабленага праграмнага забеспячэння. Напрыклад, нашымі мабільнымі дадаткамі карыстаюцца больш як дзевяцьсот мільёнаў чалавек у ста дзевяноста трох краінах свету. А непасрэдныя заказчыкі праграмнага забеспячэння - 66 дзяржаў.

Не замыкацца на аўтсорсінгу і вырабляць уласныя высокатэхналагічныя прадукты. Віктар Пракапеня адзначыў важнасць стварэння дзяржавай неабходных умоў для выхаду айчыннага ІТ-сектара на новы тэхналагічны ўзровень.

Бо ў будучыні амаль усе кампаніі з розных сфер будуць айцішныя. Гэта датычыцца і прамысловых грандаў. Аляксандр Лукашэнка заклікаў IT-сектар ісці наперад і не спыняцца ў сваім развіцці. У розуме трымаць не толькі поспех адной сферы, але і значны сінэргетычны эфект для ўсёй краіны.

Падчас шматгадзіннай дыскусіі з'явілася яшчэ адна прапанова - Прэзідэнт, безумоўна, за. У нашай краіне створаць савет па развіцці IT-тэхналогій. І ў Беларусі ёсць усё для таго, каб стаць ІТ-краінай і лідарам у развіцці высокіх тэхналогій як мінімум ва Усходняй Еўропе. Усе гэтыя задачы будзе вырашаць новы кіраўнік ПВТ. На гэтым тыдні ўказам Прэзідэнта Беларусі дырэктарам Парка высокіх тэхналогій прызначаны Усевалад Янчэўскі. Да гэтага ён займаў пасаду памочніка Кіраўніка дзяржавы. Сфера ІТ для вопытнага кіраванца не новая. Усевалад Янчэўскі ўзначальваў наглядальны савет ПВТ і курыраваў сферу інфарматызацыі і высокіх тэхналогій.

Ужо зараз можна праехаць на грамадскім транспарце па вуліцах Парыжа без кандуктара і вадзіцеля. Першыя беспілотныя таксі катаюць пасажыраў па Пітсбургу. Яшчэ 7 гадоў таму пачалі тэсціраваць гугламабіль, які дасягнуў найбольшых поспехаў у гэтым кірунку. Але не выключана, што Беларусь стане першай краінай у свеце, дзе па дарогах афіцыйна будзе дазволена ездзіць беспілотнікам.

Зялёнае святло не толькі беспілотнікам, але і ўсёй ІТ-супольнасці. Толькі ў адным ПВТ працуе больш за 27 000 спецыялістаў. Дзяржава і надалей будзе садзейнічаць, у тым ліку ў частцы прыняцця неабходных нарматыўных прававых актаў. Многія беларускія ІТ-прадукты сталі добрай рэкламай краіны за мяжой, але ад распрацоўшчыкаў у гэтай сферы мы заўсёды чакаем чагосьці новага.