Беларусь застаецца ў топ-8 лепшых жаночых каманд планеты па тэнісе

22 апреля 2018

А як сёння нас парадавалі беларускія тэнісісткі! Жаночая зборная застаецца ў сусветнай эліце гэтага віду спорту і на наступны год!

Нашы дзяўчаты - Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка, Вера Лапко, Лідзія Марозава і капітан Таццяны Пучак у няпростым матчавым супрацьстаянні плэй-оф Cусветнай групы Кубка Федэрацыі на "Чыжоўка-Арэне" ўсё ж справіліся з камандай Славакіі. Гэта значыць, што Беларусь застаецца ў топ-8 лепшых жаночых каманд планеты, і ўжо ў лютым наступнага года пачне свой новы паход па трыумф у FedCup-2019.

А ўлічваючы тое, як з кожным турнірам дадае Вікторыя Азаранка на міжнароднай арэне, спадзяёмся, што экс-першая ракетка свету вернецца ў зборную і дапаможа атрымаць Беларусі такую жаданую перамогу ў неафіцыйным чэмпіянаце свету сярод жаночых каманд.

Пажадаем нашым дзяўчатам поспеху, і яшчэ раз віншуем з трыумфам над зборнай Славакіі.