"Беларусь ХХІ". 6 серыя

6 сентября 2015

Аб праблеме таго дзесяцігоддзя "аднапалярнага свету" першай заявіла калісьці менавіта Беларусь. Памятаеце? Тое самае выступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Ёрку з трыбуны ААН у 2005. Аўтарытэтныя сусветныя выданні тады назвалі гэты меседж неверагодна адкрытым. Заклік быў такі: вырашаць не надуманыя праблемы, а змагацца ўсім светам з рэальнымі глабальнымі пагрозамі. Напрыклад, з гандлем людзьмі.

І гэта прытым, што ў той час нашай краіне даводзілася спраўляцца са сваімі цяжкасцямі. Успомніце, як з сяла з'язджалі ў гарады ў пошуках лепшага жыцця. Як няпростыя 90-я адбіліся на дэмаграфічнай сітуацыі. І мы спраўляліся, як бы складана ні было, адкрывалі новыя станцыі метро, будавалі сваю "Сіліконавую даліну", стваралі спартыўную гісторыю на Алімпіядзе ў Афінах.

І шмат чаго яшчэ. Беларусь, якую пачуў свет. Прама зараз новая серыя маштабнага праекта Агенцтва тэленавін "Беларусь 21." Успамінаем 2004-2005.