На тыдні Беларусь і Расія амаль дамовіліся наконт газу. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Бакі падрыхтавалі дарожныя карты, дзякуючы якім кошт расійскага газу для Беларусі зможа прыкметна знізіцца.
Па слядах гэтай заявы міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык адзначыў, што на гэты момант беларускія прамыслоўцы плацяць удвая больш за расійскіх. Гэта стварае няроўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання на адзіным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. І збліжэнне цэн на газ для спажыўцоў Беларусі і Расіі застаецца прыярытэтам у працы дзвюх дзяржаў.













