Да мерапрыемства цікавасць асаблівая. Беларусь зарэкамендавала сябе як важнага гульца ў рэгіёне. Асаблівая роля рэспубліцы адводзіцца ў вырашэнні канфлікту ў Данбасе. Акрамя таго, наша краіна становіцца найважнейшым элементам знешняй палітыкі Еўрасаюза на Усходзе. Як заявіў перад удзельнікамі форуму Зігман Габрыэль, Беларусь можа стаць мостам паміж ЕС і ЕАЭС. Міністр правёў перамовы са сваім калегам - кіраўніком знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімірам Макеем. Дыпламаты таксама выступілі перад удзельнікамі канферэнцыі. Адзначым, што госці такога ўзроўню на форуме ўпершыню.
Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы з задавальненнем канстатавалі, што палітычныя кантакты паміж Рэспублікай Беларусь і ФРГ актывізаваліся. Уцешна, што пасля спаду ў папярэднія гады ў 2017 азначыўся істотны рост тавараабароту. Спадзяемся, што агульнымі высілкамі нам атрымаецца замацаваць і развіць гэтую дынаміку ў перспектыве".
Зігмар Габрыэль, віцэ-канцлер, Федэральны міністр замежных спраў Германіі: "Мы зараз знаходзімся напярэдадні саміта "Усходняга партнёрства" ў Бруселі. Беларусь будзе таксама прадстаўленая. Мы маем вялікія надзеі на тое, што сам Прэзідэнт Беларусі зможа прыехаць. Гэта было б добрым сігналам. У любым выпадку я вельмі сардэчна дзякую і за здольнасць, і за гатовасць вашай краіны зрабіць усё магчымае ў канфлікце з Украінай, каб як мага хутчэй знайсці рашэнне".
Асаблівая ўвага на форуме ўваходжанню Беларусі ў СГА. Бо для ўсіх эканамічных гульцоў падобная перспектыва азначае доступ на новыя рынкі і павелічэнне тавараабароту. А наш спажывец выйгравае за кошт больш ліберальнага доступу прадукцыі на беларускі рынак.













