Ужо ў найбліжэйшы чацвер Арына Сабаленка стане гераіняй новай серыі праекта "Жанчыны і спорт". Мы здымалі ў Лондане, падчас Уімблдона, на шоу "Макаёнка, 9" і нават знялі бітву Арыны на рынгу з віцэ-чэмпіёнам свету па панкратыёне.
І крыху пра асабістае, куды ж без гэтага: Арына пазнаёміць гледачоў са сваім бойфрэндам у сумеснай фотасесіі для праграмы "Жанчыны і спорт".
Вядома, першая ракетка Беларусі і адна з самых перспектыўных тэнісістак свету распавядзе і пра свой выбітны сезон, сваю кар'еру. Арына Сабаленка ў праекце "Жанчыны і спорт" 6 снежня пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".













