Аляксандр Сурыкаў - госць праграмы "Буйным планам". 29 сакавіка на "Беларусь 1"

27 марта 2016

А вось яшчэ адно меркаванне. Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў пра тое, што павышэнне пенсіённага ўзросту павінна ісці ўслед за павелічэннем працягласці жыцця.

Аляксандр Сурыкаў - госць праграмы Марата Маркава "Буйным планам". Пра двухбаковыя адносіны, пра канфлікт ва Украіне і мінскую перагаворную пляцоўку, а яшчэ пра Сірыю, санкцыі і пра тое, каго і за што пасол прапануе пазбаўляць грамадзянства. Глядзіце ў аўторак пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".