Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з топ-менеджарамі Сусветнага банка

2 апреля 2017

Разам з Сусветным банкам мы з 1992 года. За чвэрць стагоддзя аб’ём інвестыцый перавысіў паўтара мільярда долараў. Больш за ўсё сродкаў пайшло на абнаўленне транспартнай сістэмы - агульная сума 400 мільёнаў долараў. На ўдасканаленне айчынных ЦЭЦ - 215 мільёнаў. У ключы канструктыўнага дыялогу бакі маюць намер працаваць і надалей. Абмеркаваць новую стратэгію партнёрства да 2021 года ў Мінск прыляцелі старшы віцэ-прэзідэнт па аперацыйных пытаннях Кайл Пітэрс і віцэ-прэзідэнт па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірыл Мюлер.

З топ-менеджарамі аўтарытэтнай фінансавай арганізацыі сустрэўся Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў гасцям за ўзровень супрацоўніцтва, які ўстанавіўся. Адзін з асноўных тэзісаў перамоў: Сусветны банк гатовы і далей садзейнічаць Беларусі ў павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі, дыверсіфікацыі і мадэрнізацыі вытворчасцяў.