Аляксандр Лукашэнка наведаў 120 асобную механізаваную брыгаду

1 ноября 2015

Кіраўніка дзяржавы сустракалі не толькі як галоўнакамандуючага, але і як аднапалчаніна. Тут Аляксандр Лукашэнка ў пачатку 80-ых праходзіў афіцэрскую службу. Візіт стаў не толькі настальгічным. На палігоне галоўнакамандуючаму прадэманстравалі новыя ўзоры ўзбраенняў і тэхнікі, у прыватнасці, мабільную зенітную ўсталёўку і супрацькумулятыўныя экраны на бранятэхніку. Убачыў Аляксандр Лукашэнка і тое, як сёння рыхтуюць вайскоўцаў з дапамогай найноўшых айчынных трэнажораў.

Стратэгію развіцця беларускай арміі абмяркоўвалі ў пятніцу на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл. Мерапрыемства штогадовае, і штораз на ім карэкціруюць задачы для арміі. Лейтматыў збору вельмі актуальны: на чале дабрабыту кожнай дзяржавы - бяспека. У гэтай сувязі падрыхтаваны праект новай ваеннай дактрыны. Паводле слоў Прэзідэнта, сёння мы з'яўляемся відавочцамі геапалітычных працэсаў перадзелу сфер уплыву, якія непазбежна вядуць да трансфармацыі сістэмы міжнароднай бяспекі. Прэзідэнт успомніў, як у гэтай жа зале Дома афіцэраў яшчэ ў сярэдзіне 90-ых папярэджваў аб непрымальнасці парушэння норм міжнароднага права. Тады ж Беларусь выказалася і супраць пашырэння НАТА на ўсход.