Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Мінскай вобласці прывесці ў парадак Жодзіна

19 ноября 2017

Што ж, вось такі ён - наш першы легкавы аўтамабіль! Дарэчы, на "БелДжы" зараз працуюць каля васьмісот чалавек, у планах нарасціць штат супрацоўнікаў да паўтары тысячы.

Сярэдні ўзрост калектыву - каля 30 гадоў. У асноўным моладзь. А што хвалюе нашых аднагодкаў? Вядома, сям'я, жыллё, ды і наяўнасць уласнага аўтамабіля. Пра ўсё гэта супрацоўнікі "БелДжы" гаварылі з Прэзідэнтам.

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і кіраўніцтву Мінскай вобласці прывесці ў парадак Жодзіна. Бо гэты горад ужо фактычна стаў сталіцай беларускага машынабудавання. А значыць, туды будуць пераязджаць новыя спецыялісты з сем'ямі. Так што там самы час заняцца будаўніцтвам жылля.

Звярнуць увагу надышоў час і на дарогу, якая злучае Мінск і Барысаў. Прэзідэнт паабяцаў, што рэканструкцыяй зоймуцца не пазней за 2020 год. Аўтамабілісты, якія хоць раз праязджалі па Р53, спакойнай гэтую трасу сапраўды не назавуць. Усяго дзве паласы, актыўны рух і частыя заторы. Асабліва, калі на барысаўскім стадыёне праходзяць футбольныя матчы. Дарэчы, Кіраўнік дзяржавы паабяцаў будаўніцтва нацыянальнага стадыёна Беларусі. Ён з'явіцца ў Мінску, зараз дбайна выбіраюць месца для гэтай маштабнай спартыўнай пляцоўкі.

Адно з пытанняў датычылася і працаўладкавання. Як знайсці годную працу прафесіяналу? Так, на рынку маса вакансій, але спецыялісту з адукацыяй і вопытам хочацца і годнага заробку. Аляксандр Лукашэнка засведчыў, што дзяржава працягне дапамагаць з працаўладкаваннем, але ўзровень заработнай платы залежыць ад самога працаўніка. А з'яўленне завода "БелДжы" - добры прыклад таго, як дзяржава спрыяе развіццю прафесійнага патэнцыялу.