Аляксандр Лукашэнка пабываў на ўрачыстай лінейцы ў школе №56

6 сентября 2015

У апошні дзень лета для тысяч першаклашак і заўтрашніх выпускнікоў па ўсёй краіне празвінелі першыя званкі і прайшлі ўрачыстыя лінейкі. У панядзелак Аляксандр Лукашэнка пабываў на ўрачыстай лінейцы ў сталічнай сярэдняй школе №56. Навучальная ўстанова адкрылася ў самым густанаселеным мікрараёне сталіцы - Каменная Горка. 56-я - адна з самых вялікіх школ у рэспубліцы. Яе плошча - 25 тысяч квадратных метраў. Складаецца з некалькіх блокаў. Адно крыло цалкам аддадзена пад пачатковую школу, другое занялі старшакласнікі. Толькі першых класаў тут 16. У вітальных словах дзецям і бацькам Аляксандр Лукашэнка агучыў галоўны пасыл: як і раней, дзяржава працягне інвеставаць у юнае пакаленне беларусаў.