Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Генадзя Зюганава ордэнам Дружбы народаў

24 июля 2016

У пачатку тыдня Кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці сустрэўся са старшынёй КПРФ Генадзем Зюганавым. Гаварылі аб многім больш як дзве гадзіны, у тым ліку і аб агульнай гісторыі. На думку Прэзідэнта, Беларусь і Расія з развалам СССР страцілі сістэму, роўнай якой не было ў свеце.

Палітыкі абмеркавалі ўвесь спектр двухбаковых адносін. Практычна адначасова ў Беларусі і Расіі пройдуць парламенцкія выбары. У сярэдзіне верасня стане вядомы новы дэпутацкі склад. На выбары Кампартыя Расіі ідзе c праграмай "10 крокаў да годнага жыцця". Сярод асноўных пунктаў - новая індустрыялізацыя і ўзмацненне ролі дзяржавы ў эканоміцы. Прэзідэнт Беларусі пажадаў лідару КПРФ поспехаў у маючай адбыцца палітычнай кампаніі.

КПРФ і асабіста Генадзь Зюганаў заўсёды займалі канструктыўную пазіцыю ў дачыненні Беларусі. Нямала было зроблена і для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. За значны ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Генадзя Зюганава ордэнам Дружбы народаў.